Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Турысты

У Савецкім Саюзе ў 1965 г. шырока адзначалася 20-годдзе Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 8 мая Брэсцкай крэпасці было прысвоена званне «Крэпасць-герой». Сярод многіх адметных падзей прайшоў Усесаюзны турысцкі паход моладзі па месцах баявой славы савецкага народа, які быў аб’яўлены ЦК УЛКСМ 1 чэрвеня. Было вырашана сабраць пераможцаў паходу моладзі ў Брэсцкай крэпасці, якая першай сустрэла нямецка-фашысцкіх захопнікаў.